G Bm Am D
Па столі блікі ад фараў
Блукаюць пад шэпт зімовых начэй.
Хтосці марыць аб новым ферары,
А камусці хапіла б і любых вачэй.
Хвіліны паўзуць як гадзіны,
А гадзіны плятуцца як дні.
Такія даўгія зімовыя ночы
Дзесьці схавалі цябе ўнутры.
| Пад сьнегам белым схаваем усе беды
| І зробіцца неяк лягчэй
| І няхай халадоў усё больш за вакном
| Але ў сэрцы будзе цяплей і цяплей
| Х2
Узгадаць твае крохкія плечы,
Як хаваліся ў коўдру ў двох
І гарбату з цытрынай у вёсцы ля печы,
Калі маразы абіваюць парог.
Як смяяліся першаму сьнегу,
Як дзеці дурэлі, нібыта ў снах.
Не баяліся ні халадоў, ні вятроў
Усьмешка і сьнег у тваіх валасах.
| Пад сьнегам белым схаваем усе беды
| І зробіцца неяк лягчэй
| І няхай халадоў усё больш за вакном
| Але ў сэрцы будзе цяплей і цяплей
| Х2
(проигрыш)
І трошкі тужліва як быццам
Год мінае, за ім мінаем і мы
Час бяжыць і не можа спыніцца
Праз краіны, плянеты і гарады.
Назіралі, кахалі і верылі
Мандравалі, чакалі, часам падалі зноў.
Часам плакалі, часам смяяліся,
Але безліч на перадзе новых шляхоў.
| Пад сьнегам белым схаваем усе беды
| І зробіцца неяк лягчэй
| І няхай халадоў усё больш за вакном
| Але ў сэрцы будзе цяплей і цяплей
| Х4
Видео
Добавить видео