N.R.M. - Зямля

Автор подбора
andrzej026
Отключить рекламу
Bm Cm Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Bm Cm Вось мая зямля ў снягох ляжыць
Bm B Закаваная лютым холадам,
Bm Cm Падуладная чужым волатам...
 
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малітвы,
А крывею шчодра палітая.
 
А сыны яе незлічоныя,
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькі піць ды спаць не лянуюцца.
 
Як пачнеш спяваць - не абудзяцца,
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца,
А спытаеш піць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды...
 
Я іду наперад па збочыне,
Я пяю свае песні змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць.
Я зямля мая ў снягох ляжыць.
Сообщить об ошибке
Видео
 Добавить видео
1 комментарий