CМяккім пухнатым сьняжком зацярушвае
AmТое, што ўчора было непарушнае,
DmТое, што сёньня ляжыць у руінах
GІ жыве адно толькі ва ўспамінах
Так, было зразумела: няма перспектывы
Але жылі ж мы не перспектывай адзінай
Сьмешна сказаць - жылі мы Радзімай
І пад яе падбівалі пасівы-актывы
Чаго мы хацелі, чаго мы шукалі?
Беларуснафту, Беларуськалій,
Кіраўніцтва справамі прэзідэнта,
Для якога жыцьцё - амэрта й вэндэта?
Не, толькі ня гэта ці ня толькі гэта -
Цяпер зразумець ужо цяжка канкрэтна,
І вось мы, мішкі Гамі ці рыбкі гурамі,
Плывем у акварыуме побач з вамі
У гэтым імгненьні, гарэньні, гніеньні
Ўсьмешка шакала і выскал гіены
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся - толькі куды і калі?
(Рэфрэн)
Dm AmРаскідала выбухам нас па Зямлі
G CМы вернемся - толькі куды і калі
Dm AmРаскідала выбухам нас па Зямлі
G CМы вернемся - толькі куды і калі
І вось патрыёты Гародні і Менска
Знайшлі сабе ў сьвеце новае miejsce [мейсце, PL]
Камусьці нязручна, камусьці балюча,
Камусьці ў вушы і ў вочы калюча
Сьвет дзіўны, сьвет новы, замежныя мовы
Жыльлёвыя як бы палепшыць умовы
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся - толькі куды і калі?
[РЭФРЭН]
Легалізацыя, карта побЫту -
Усе ў новы сьвет уліліся нібыта
Але штосьці шчэміць, і душыць, і цісьне,
І хочацца ўпасьці ў пажоўклае лісьце
І хочацца... Але якая ўжо розьніца -
Трэба ачысьціць сябе ад карозіі
Хай мы далёка ад роднай зямлі,
Але яны нас не перамаглі
Першая ластаўка, зорка ці свастыка,
Ёга-пілатэс, жаночая плястыка
"Я не паеду, ня будзе там шчасця," -
Так мне казаў той, хто там застаўся
Дзе недрыжачай рукой дзяды
З жыцьцяў выкрэсьліваюць гады
Год ці пятнаццаць, але сьцеражыся -
Яны могуць выкрэсьліць і цэлыя жыцьці
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Як шмат мы хацелі, як мала змаглі
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся - толькі куды і калі?
[РЭФРЭН]
Все еще ищешь правильные аккорды?
Посмотри другой доступный вариант этой песни.
Посмотри другой доступный вариант этой песни.
Видео
Добавить видео