крамбамбуля - Мама дарагая

Author
stary76
Remove Ads
Am CМне абрыдла весяліцца,
E AmМне абрыдла піць-курыць,
Am CІ таму рашыў жаніцца,
E AmБо хачу сям'ю стварыць.
 
Dm FМама дарагая,
G CСправа маладая.
Am CДы ніхто не можа ведаць,
E AmШто яго чакае.
 
Вось дзяўчына з Талачына -
Праліць, мые, як машына
І гатуе смачны торт,
Праўда, з твару чысты чорт.
 
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!
 
Вось дзяўчына з Рагачова -
Прыгажосці цераз край,
Толькі скажа пару словаў -
Хоць ты вушы заціскай!
 
Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!
 
Прыгажуня з Магілева -
Вусны як чырвоны мак,
Толькі ўсё глядзіць налева,
Ну а гэта кепскі знак!
 
Мама дарагая,
Справа маладая.
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!
 
Стэфаніды, Яны, Раі -
Тут нявестаў цэлы лес.
Выбіраю, выбіраю -
Мне цікавы сам працэс.
 
Мама дарагая,
Справа маладая.
Усе хлопцы жонак маюць,
А я выбіраю.
 
Мама дарагая,
Справа маладая.
Усе хлопцы жонак маюць,
А я пачакаю!
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments