крамбамбуля - Марскi чалавек

Remove Ads
F#mІ рэк, і азёраў мы маем зашмат,
F#m BmА мораў няма, акіянаў няма.
Bm F#mА мне дык нічога - а быў чалавек,
E F#mШто з гэтай прычыны закончыў свой век.
Bm F#mА мне дык нічога - а быў чалавек,
E F#mШто з гэтай прычыны закончыў свой век.
 
Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут,
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
 
Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.
 
Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments