Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук - Пагоня (верш Максіма Багдановіча)

Remove Ads
Bm Em F# BmТолькі ў сэрцы трывожным пачую
A D Em F#За краіну радзімую жах,
Bm Em F# BmУспомню Вострую Браму сьвятую
Em Bm Em F#m BmІ ваякаў на грозных канях.
 
 
F#m F# Bm F#mУ белай пене праносяцца коні,
F#m F#m Bm F#mРвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
G A D F# BmСтарадаўняй Літоўскай Пагоні
Bm Bm Em F# BmНе разьбіць, не спыніць, не стрымаць!
G A D F# BmСтарадаўняй Літоўскай Пагоні
Bm Bm Em F#m Bm F#Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!
 
 
Bm Em F# BmУ бязьмерную даль вы ляціце,
A D Em F#А за вамі, прад вамі — гады.
Bm Em F# BmВы за кім у пагоню сьпяшыце?
Em Bm F#m BmДзе шляхі вашы йдуць і куды?
 
 
F#m F#7 Bm F#mМо яны, Беларусь, панясьліся
F#m F# Bm F#mЗа тваімі дзяцьмі наўздагон,
G A D F# BmШто забылі цябе, адракліся,
Bm Bm Em F# BmПрадалі і аддалі ў палон?
G A D F# BmШто забылі цябе, адракліся,
Bm Bm Em F# Bm G#Прадалі і аддалі ў палон?
 
 
C#m F#m G# C#mБіце ў сэрцы іх — біце мячамі,
B E F#m G#Не давайце чужынцамі быць!
C#m F#m G# C#mХай пачуюць, як сэрца начамі
F#m C#m F#m G#m C#mАб радзімай старонцы баліць.
 
 
G#m G# C#m G#mМаці родная, Маці-Краіна!
G#m G#7 C#m G#mНе ўсьцішыцца гэтакі боль.
A B E G# C#mТы прабач, ты прымі свайго сына,
C#m C#m F#m G# C#mЗа Цябе яму ўмерці дазволь!
A B E G# C#mТы прабач, ты прымі свайго сына,
C#m C#m F#m G# C#m (F#m G# C#m)За Цябе яму ўмерці дазволь!
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments