Leibonik - Emigrant Song

Solo:
1)---7---5-3-----7---5-3------7---5-3-----7---5-3---
2)-----5------5-----5------8-----5------5-----5------8
 
 
Em Am Em
Cm Em Am Em CmСкибидабудуда....
 
Em AmНа "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў у Тэатр лялек,
G CАле адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
Em AmНа лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
G CАле жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
 
Em AmТы шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
G CАле ўсё меней 375 у тэлефоне.
Em AmХацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
G CЗатое Жэня пабываў ужо ў дваццаці штатах.
 
Em AmВось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
G CАле ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Em AmСкажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
G CМінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў.
 
Em AmМала хто разлічваў на такія во прыгоды –
G CВыязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Em AmНу пашырыш гарызонты, такой бяды –
G CВыязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
 
Em AmНу падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
G CВы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Em AmЯк мякка ільне да беларускага нёба
G CПшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
 
Em AmВось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях –
G CLed Zeppelin – Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Em AmСтолькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
G CАле старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
 
Em AmХацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
G CА як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Em AmХацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
G CА як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
 
Em AmКаця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна?
G Cў Belarusian Library of Francis Skaryna?
Em AmЦікава разглядаць па суботах і нядзелях
G CВроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
 
Em AmЗ кожным заездам у Кракаў да Валеры,
G CЯ ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Em AmХоць айран не кефір, гранола не каша,
G CУсё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
 
Em AmІ вось я тут як вялікая панда
G CСпяваю мінорную песню эмігранта,
Em AmА мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
G CБадзёры марш беларускага вязня.
 
Em AmІ вось я тут як вялікая панда
G CСпяваю мінорную песню эмігранта,
Em AmА мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
G CБадзёры марш беларускага вязня.
 
Em AmІ вось я тут як вялікая панда
G CСпяваю мінорную песню эмігранта,
Em AmА мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
G CБадзёры марш...
 
Em Am G С
Em Am G С Em
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments