A/F# A/E Раней было прасцей.
A/DУ абдымках тых начэй
A/B A/F#Так лёгка засынала, маючы давер.
A/EЦяпер усё не так.
A/DНаскрозь праймае страх,
A/B A/F#І больш за пяць гадоў не бачыла я добрых сноў.
A/EКуды вядзе мяне трывога?
A/DРанак прыйдзе млосным крокам,
A/BТрэба засынаць.
Куды вядзе мяне трывога?
Ранак прыйдзе млосным крокам,
Лепей не чакаць.
Прыпеў:
A/F#Усё тут нібы сон,
A/EТрасуцца рукі зноў.
A/DСкрадзены спакой
A/BНа вусціш зменіць тон.
Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.
Што было раней,
Ужо я не ўзгадаю.
Адзін і той жа стан штодня прыходзіць, не пытае.
Нібыта карусель
З бясконцым сваім колам.
І, як спыніць той рух, дасюль мне так і не вядома.
Куды вядзе мяне трывога?
Ранак прыйдзе млосным крокам,
Трэба засынаць.
Куды вядзе мяне трывога?
Ранак прыйдзе млосным крокам,
Лепей не чакаць.
Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.
Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.
A/D A/B A/F# Усё тое, што замінала ісці далей, я адпускаю.
A/E A/DУсё тое, чым закрывала пустэчу гадамі - таксама.
A/B A/F# A/EУсё тое, што замінала ісці далей, я адпускаю.
Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.
Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.
Video
Add a video