ФиВ - БУДЗЬ ЦВЁРДЫ (Якуб Колас)

Remove Ads
Cm FbТы не гніся, брат, ніколі
B GТраўкаю пахілай,
Сам пружыны своёй долі
Выкуй ўласнай сілай!
 
Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, -
Не зважай: з ярма-прыгону
Выйшла гэта слоўка.
 
Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу,
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!
 
Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб'ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.
 
НЕ лісціся к сільным, дружа,
Зеллейкам-бярозкай,
Бо не выйдзеш век з-пад гужа,
Страціш вобраз боскі,
 
І ў людзей ты гонар страціш -
І цябе зракуцца:
Лепш змагацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments