Naka - Трывай

Werbung entfernen
GmА ты ведаеш, хлопчык, што будзе далей
F GКалі дрэвы сагнуцца галінамі?
GmКалі з намаляваных тваіх караблеў
F GФарбы знікнуць чырвоным з рабінамі.
 
А ты ведаеш, родны, на перадзе шлях
На пошук багаты і роздумы.
І што твой некрануты пакуль белы сцяг
Будзе блытацца паміж нябес і труны.
 
Gm CmА ты трывай, трывай
G GГрай, грай.
 
А ты ведаеш, смелы, што матчыны сны
Пасівелі навокал бярозамі?
І што шчодрыя слезы апошняй вясны
Хутка знікнуць блакітнымі росамі.
 
А ты ведаеш, горды, што ў гэтай гульне
Нi сваіх больш не будзе нi ворагаў?
І што тонкая повязь ад цябе да мяне
Нам абыйдзецца занадта дорага.
 
А ты трывай, трывай
Грай, грай.
 
А ты ведаеш, любы, што хутка вайна
Захіснецца аблокамі з полымем?
І далей, мой міленькі, адна цішыня
Адна цішыня…
 
А ты трывай, трывай
Грай, грай.
Fehler melden
Video
 Video hinzufügen
0 Kommentare