Laudans - Адзінства

Autor
Hosc
Werbung entfernen
Калі вымыць добра рукі, Am
не браць нічога бруднага ў іх - D7
будуць прыгожыя, белыя і чыстыя, Am
ды навошта патрэбны яны: D7
 
ні да чаго не дакранешся, As G
шкада сапсаваць чысціню. As E
 
Адзінства, нам патрэбна адзінства! F G Am
 
Я патрабую тваёй чысціні,
каб адысціся ад свайго балота.
Не бойся сваю руку працягнуць –
Гэта табе не пашкодзіць.
 
А, можа, калі прыглядзішся –
не так усё брудна ўва мне.
 
Будзь хоць самым чыстым –
гэтага недастаткова,
калі абыходзіш на сваёй дарозе
ўсё, што непрывычна воку,
 
калі адварочваешся ад таго,
хто ідзе не тваім шляхам.
Усе жывуць сваёй праўдай,
і ў канцы кожны прыйдзе да сваіх варот –
 
і што ўбачыць за імі:
вароты праўды толькі адны
Fehler melden
Video
 Video hinzufügen
0 Kommentar