крамбамбуля - Каб мы калі каму чаго

Werbung entfernen
Am CЯ быў рахманы і багаты.
G AmУ Стоўбцах меў чатыры хаты.
Але зьмяніліся расклады.
І вось я ў лесе з аўтаматам.
 
Нічога мне не бракавала,
Але прыйшла да нас навала.
І вось у лесе я, рабяты,
Сваім камандую атрадам.
 
Каб мы калі каму чаго,
Дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
 
А я вясёлым быў мужчынам,
Віно, жанчыны, адпачынак.
Але які там адпачынак,
Калі руйнуецца Айчына!
 
А я ішоў сабе па полі
І зразумеў, што ўжо даволі.
Даволі гнуцца, як таполі,
Вяртаць нам трэба нашу волю!
 
Каб мы калі каму чаго,
Дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
 
Лясное нашае братэрства
Жыве, пакуль грукочуць сэрцы.
Цяпер у нас такая праца –
З агульным ворагам змагацца.
 
Каб мы калі каму чаго,
Дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
 
Каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
Fehler melden
Video
 Video hinzufügen
0 Kommentar