C#m C A F#Ратуйце дарагія, і больш няма ні часу
C#m C A F#Крыніцы ўжо сухія, памерлі ўсе запасы
A F# A F#Патрэскалася вера, счарпалася надзея
A F# A F#Ўсё высахла каханне, дарэмныя чаканні
Прыпеў:
C#m CНе веру, не веру, не веру табе
A F#Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе
C#m C AПішы хоць алмазным пяром на слупе
F#Краіна зноў у бядзе
Панурыя, сляпыя, надзея ўся на Бога
На стомленыя твары вяртаецца трывога
Што я яшчэ павінен, і чым абавязаны
Калі ж залева пойдзе, калі ж загоіць раны
Патрэскалася вера, счарпалася надзея
Ўсё высахла каханне, дарэмныя чаканні
Прыпеў:
Не веру, не веру, не веру табе,
Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе
Пішы хоць алмазным пяром на слупе
Краіна зноў у бядзе.
Video
Video hinzufügen