Андрей Шемето - Народ

Werbung entfernen
Вступление: Bm F#m G A – 4 раза
Bm – 4 раза
 
....Bm...........................................................DПаветра ізноў хтось прастрэліў камандаю “Фас!”
.....A.......................................................F#mКуды што дзяецца, нябёсы, мне дайце адказ.
Што моцы давала народу, цяпер як праклён,
Бо вера даўно пахавана пад попелам дзён.
 
.......A.......................................................GПрымі, ты прымі, ты прымі, ты прымі яе, Бог:
....Bm...................................................AНарод, небарака-народ зноў яе не збярог.
Прымі, ты прымі, ты прымі, ты прымі яе, Бог:
Народ, небарака-народ зноў яе не збярог.
 
Bm.............F#mШто народу трэба?
G..................AСупакой ды чарка.
Ён аддасць вам неба
Разам з гаспадаркай
За скарынку хлеба
Ды з цыбулей шкварку,
Бо саджаюць шпарка
У турму, што ў глебу
..........Bm.D.............A F#m.........Bm D...........A F#mТой народ. Мой народ. Той народ. Мой народ.
 
Была ж у народа і памяць: усё адчувала
Але зачынілі яе, не зварушыш завалу.
Была ж у народа і мова. Эй, мова, ты дзе?
Як тая кабета, з жабрацкаю торбай ідзе
Куды ёй, куды ёй, куды ёй, куды ёй, пан Бог?
Народ, недарэка-народ зноў яе не збярог.
 
Бо народу трэба
Супакой ды чарка.
Ён аддасць вам неба
Разам з гаспадаркай
За скарынку хлеба
Ды з цыбулей шкварку,
Бо саджаюць шпарка
У турму, што ў глебу
 
Той народ. Мой народ. Той народ. Мой народ.
 
Была ж у народа і воля, адзіны быў дух –
Яно сабе добра, ды неяк надзейней ланцуг.
Была ж у народа і мара аб лепшым жыцці,
Ды столькі разоў нахілялі, што цяжка паўзці.
Як быць ёй, як быць ёй, як быць ёй, як быць ёй, пан Бог?
Народ, разявака-народ зноў яе не збярог,
 
Бо народу трэба
Супакой ды чарка.
Ён аддасць вам неба
Разам з гаспадаркай
За скарынку хлеба
Ды з цыбулей шкварку,
Бо саджаюць шпарка
У турму, што ў глебу
 
Той народ. Мой народ. Той народ. Мой народ.
 
Концовка: Bm
Fehler melden
Video
 Video hinzufügen
0 Kommentar