Сердце Дурака - Маці

Remove Ads
Em Am
 
Em AmМне так шкада цябе, я нават не магу
Em AmЗ табою гаварыць тваёю мовай.
Em AmНічым табе я, дурань, не дапамагу,
Cm Bm AmХіба што толькі брудным русским словам.
 
Em AmЯ няўдалы сын,
Em AmВам не магу быць родным,
Em AmЯ ўсё жыццё адзін,
Bm BmА ты маўчыш - так згодна.
 
Ад свайго бацькі атрымаў то слова я,
Далёка ён, у тваёй я вырас хаце.
Як кажуць людзі, то няпоўная сям'я,
Напэўна, так, аднак жа ты мне маці.
 
Я няўдалы сын
Ці не магу быць родным,
Я ўсё жыццё адзін,
А ты маўчыш - так згодна.
 
І цяжка слухаць часам ад маіх братоў,
Што я ў загуле прыдбаны ублюдак.
Няхай, я не крыўдую ні за што, -
У тваіх вачах не бачыць б толькі смутак!
 
Так, так, я няўдалы сын,
Так, не магу быць родным,
Я ўсё жыццё адзін,
А ты маўчыш - так згодна.
 
Ты прагнеш нейкае свабоды - то свабода ад мяне,
Ты адварочваеш твар, нібыта я убогі.
Я свой балючы жаль по-русски день за днем топлю в вине,
Я не хачу быць жабраком каля твайго парогу!
 
Я, я, я твой няўдалы сын,
Я не магу быць родным,
Я назаўжды адзін,
А ты маўчыш - ты все молчишь...
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments