Песняры - Пагоня

Author
R0msul
Remove Ads
Am G F EТолькi ў сэрцы трывожным пачую
Am G F EЗа краiну радзiмую жах, -
Dm F AmЎспомню Вострую Браму сьвятую
Dm F EI ваякаў на грозных канях.
 
Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -
Старадаўняй Крывiцкай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
 
Am Dm E AmМацi родная, Мацi-краiна!
F B7 E AmНя ўсьцiшыцца гэтакi боль…
Am Dm G CТы прабач, Ты прымi свайго сына,
F Dm E AmЗа Цябе яму ўмерцi дазволь!..
 
У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
 
Мо яны, у Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
 
Am Dm E AmМацi родная, Мацi-краiна!
F B7 E AmНя ўсьцiшыцца гэтакi боль…
Am Dm G CТы прабач, Ты прымi свайго сына,
F Dm E AmЗа Цябе яму ўмерцi дазволь!..
 
Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.
 
Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Крывiцкай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
 
Am Dm E AmМацi родная, Мацi-краiна!
F B7 E AmНя ўсьцiшыцца гэтакi боль…
Am Dm G CТы прабач, Ты прымi свайго сына,
F Dm E AmЗа Цябе яму ўмерцi дазволь!..
Suggest a correction
Video
 Add a video
1 comment