Лявон Вольскі - Адэлька

Author
stary76
Remove Ads
C GУ суботу-нядзельку
G CАпрануся прыстойна.
F CАпрану камізэльку
G CІ кашулю з бавоўны.
 
C GНавяжу сіні гальштук
G CІ пайду да Адэлькі,
F CКаб ў яе таварыстве
G CЗазірнуць у бутэльку.
 
F CТрай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
G CУ суботу-нядзельку.
F CТрай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
G CЗазірнуць у бутэльку.
 
А ў бутэльцы на дне (ха-ха!)
Чорт рагаты жыве (ха-ха!)
І паказвае мне
Адмысловыя фігі.
 
Згінь, нячысьцік рагаты,
Не пагань маё сьвята.
Шчэ крыху пагасьцюю
У Адэльчынай хаце.
 
Вып’ю шклянку, другую,
Зьем капусты з сардэлькай,
Засьпяваю, а потым
Пацалую Адэльку.
 
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Пацалую Адэльку.
 
Ах, Адэля, Адэля,
Не Хрысьціна, ня Гэля,
Не Альбэта, а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маім
Назаўсёды…
Suggest a correction
Video
 Add a video
0 comments