DZIECIUKI - Прадаецца краіна

Author
Remove Ads
кападастар 2 лад
 
Am GПрадаецца краіна, амаль што дарам
Dm CЦэлая краіна, а што мала?
Am GПрадаецца краіна, амаль што дарам
Dm CЦэлая краіна, а што мала?
 
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Краіна чыноўнікаў з крымскім загарам
Краіна ў якой і грош і людзі - зайцы
Краіна, за якую ваяваць пойдуць здрайцы
 
Краіна забытых учорашніх герояў
Краіна пятай калонны, дысiдэнтаў і ізгояў
Краіна вышыванцы колеру хакі
Краіна ў бел-чырвона-зялёным фаршмаку
 
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
 
Краіна зусім маладая, але старой закалкі
Краіна сама патрабуе не перніка, а палкі
Краіна квітнеючых банкаў і квітнеючых калоній
Краіна аднарукіх пляцкаючых у далоні
 
Краіна на кукішках, цітушак у пагонах
Краіна не ваюе, але ў латэнтным палоне
Краіна з апазіцыяй з незразумелай пазіцыяй
Краіна пад абцасам не жанчын, а міліцыі
 
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
 
Bm AКраіна шмат не ясі: хапае шкваркі
Em DКраіна балбанэсаў засохлых на дне чаркі
Bm AКраіна бясплатнай медыцыны ў капэртах
Em DКраіна спайсавых закладак у-пад пад′ездах
 
Краіна празаіка, які пісаў вершы
Краіна знаных паэтаў, таму што сядзеўшыя
Краіна праграмістаў і хакеістаў
Краіна зволеных гісторыкаў па спісах
 
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
 
Краіна суворых селектарных нарадаў
Краіна сумесных вучэнняў і парадаў
Краіна прэвентыўна затрыманых
Краіна дэпутатаў навечна абраных
 
Краіна ў якой багата палацаў і не хапае садкоў
Краіна па кантракце нанятых рабоў
Краіна свабодных па вечарах на кухнях
Краіна надзеі, што на сутках тухне
 
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Suggest a correction
Video
 Add a video
1 comment