Дрозды - Беларуская мова

Author
an.li
Remove Ads
Каподастр на 3-ем ладу
 
EmЯк ручаёк лясны
AmУ ранiшняй цішы,
B7Звiнiць i ўдаль плыве,
EmЯк пошум спелай нiвы,
EmЯк зорны перазвон –
AmМелодыя душы,
B7Маёй Айчыны спеў
EmВысокi i праўдзiвы.
 
AmТы бабуліна казка,
D GТы матуліна ласка,
C AmТы гаючая краска,
B7 EmТы ад болю замова,
AmХлеб на чыстым абрусе,
D GХрам, дзе Богу малюся,
C AmТы душа Беларусі –
B7 EmБеларуская мова!
 
EmУспомнiм, хто мы ёсць,
AmШто мы - гаспадары!
B7У еднасцi людской,
EmА не ў зацятай змове
EmДавайце гаварыць,
AmДавайце гаварыць
B7На роднай, на сваёй,
EmНа беларускай мове.
 
AmТы бабуліна казка,
D GТы матуліна ласка,
C AmТы гаючая краска,
B7 EmТы ад болю замова,
AmХлеб на чыстым абрусе,
D GХрам, дзе Богу малюся,
C AmТы душа Беларусі –
B7 EmБеларуская мова!
 
EmЛюбоўю Беларусь
AmМы здолеем сагрэць.
B7Радзімая зямля,
EmМайго жыцця аснова,
EmНе дай памерці нам,
AmНе дай нам анямець!
B7Мы будзем жыць датуль,
EmПакуль жывая мова.
Suggest a correction
Video
 Add a video
2 comments